Расія ўхваліла выдачу беларускі Яны Пінчук у Беларусь

У Беларусі Яну абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Яна Пінчук

Яна Пінчук

«Яне ў СІЗА прыйшла пастанова аб яе экстрадыцыі ў Беларусь. Пакуль яна ўсё яшчэ знаходзіцца ў пецярбургскім СІЗА-5. Адвакаты будуць абскарджваць гэтае рашэнне, але дата суда пакуль не прызначаная», – паведаміў муж Яны Мікіта Сафронаў.
У Беларусі Яну абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу за адміністраванне тэлеграм-чата «Віцебск 97%», прызнанага ўладамі экстрэмісцкім. Ёй пагражае да 20 год пазбаўлення волі.
24-гадовая дзяўчына пераехала ў Расею ў 2018 годзе. З лістапада 2021 года яна знаходзіцца ў ізалятары, калі СК Беларусі адправіў расейскім сілавікам дакументы на экстрадыцыю.
Пасля арышту Пінчук папрасіла аб прадастаўленні статусу бежанца.