Справу палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай перадалі ў суд

Новую крымінальную справу журналісткі Кацярыны Андрэевай перадалі ў Гомельскі абласны суд. Разгляд можа прайсці ў другой дэкадзе траўня, паведамляе ў фэйсбуку муж палітзняволенай Ігар Іліяш.

photo_2022_04_19_15_33_08.jpg

Суд хутчэй за ўсё будзе закрытым.

Нагадаем, журналістцы выстаўлена новае абвінавачванне. На гэты раз — у «здрадзе дзяржаве». Ёй пагражае ажно 15 гадоў пазбаўлення волі.

Зараз Кацярына Андрэева адбывае пакаранне за стрым з «Плошчы Перамен» у лістападзе 2020-га. Яе з калегай Дар'яй Чульцовай прысудзілі да двух гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ.