Палітзняволеная журналістка Дар'я Чульцова на волі!
Гэтай раніцай на свабоду выйшла журналістка «Б*лсата» Дар'я Чульцова.

Дар'я Чульцова на волі
Фігурантка адной з самх гучных палітычных спраў супраць журналістаў, палітзняволеная Дар'я Чульцова адбыла свой тэрмін і выйшла на волю. Яна была затрыманая разам са сваёй калегай Кацярынай Андрэевай 15 лістапада 2020 года пасля стрыму для тэлеканала «Б*лсат» з «Плошчы Перамен».

Суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў Чульцову і Андрэеву вінаватымі ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць парадак і звязаныя з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады» і прысудзіў ім па два гады калоніі агульнага рэжыму. На Кацярыну Андрэеву пасля яшчэ завялі справу і прысудзілі ёй дадаткова 8 гадоў пазбаўлення волі, а Дар'я Чульцова цалкам адбыла два гады ў гомельскай жаночай калоніі і выйшла на свабоду.
