Стала вядома, які тэрмін запрасіла абвінавачанне палітвязню Ігару Ледніку

У судзе Ленінскага раёна Мінска 2 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенага сябра БСДП з Барысава Ігара Ледніка, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2022_09_03_16_36_40.jpg

Ветэрана партыйнага руху абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК). Справу разглядае суддзя Таццяна Шоцік.
Згодна з матэрыяламі справы, Леднік прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі — гарантыя бяспекі ў рэгіене АБСЕ». У ім ўтрымліваліся «загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар і годнасць Лукашэнкі, злучаныя з абвінавачаннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва».
Абвінавачанне ў ходзе судовага працэсу запрасіла для Ледніка пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму. Вынясенне прысуду адбудзецца 6 верасня ў 10:30 у судзе Ленінскага раёна Мінска.