ЕС зноў прапануе спрасціць візавы рэжым з Беларуссю

Еўрапейскі саюз паўтарае сваю гатоўнасць пачаць з Беларуссю перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму і падпісання пагаднення аб рэадмісіі. Адпаведную заяву Савет міністраў замежных спраў краін ЕС прыняў па выніках пасяджэння 18 лютага ў Брусэлі.



untitled5.jpg

Савет таксама вітае, што краіны ЕС выкарыстоўваюць гнуткі падыход у рамках існых законаў па выдачы віз.

Савет пацвярджае важнасць “Усходняга партнёрства” як спецыфічнага вымярэння палітыкі Еўрапейскага добрасуседства і яго мэты паскарэння палітычнага збліжэння і паглыблення эканамічнай інтэграцыі краін — партнёраў УП з ЕС. Савет пацвердзіў еўрапейскае імкненне і выбар партнёраў і іх абавязацельствы пабудаваць "глыбокую і ўстойлівую дэмакратыю".


Савет адзначыў, што ў сэрцы “Усходняга партнёрства” ляжыць узаемная адданасць міжнародным законам і асноватворным каштоўнасцям, уключаючы дэмакратыю, вяршэнства права, павагу да правоў чалавека і асноўных свабодаў, рынкавую эканоміку, устойлівае развіццё і належнае кіраванне. "Тэмп рэформ вызначыць актыўнасць узаемадзеяння і тое, што тыя партнёры, якія больш за ўсё ўцягнутыя ў рэформы, атрымаюць найбольшую выгаду ад узаемаадносін з ЕС", — гаворыцца ў заяве.


Як паведамляў “Тэлеграф”, напярэдадні амбасадар Беларусі ў Венгрыі і Славеніі па сумяшчальніцтве Аляксандр Хайноўскі ўручыў прэзідэнту Славеніі Боруту Пахору даверчыя граматы. Пасол абмеркаваў з кіраўніцтвам Славеніі пытанні двухбаковых адносінаў, дыялогу паміж Мінскам і Брусэлем і ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі.

telegraf.by