Украіна. 25 лютага ў Брусэлі перагледзяць візавыя пагадненні
Рэформы, звязаныя з магчымым падпісаннем Украінай і ЕC Пагаднення аб асацыяцыі, стануць асноўнай тэмай для абмеркавання на саміце ЕС–Украіна ў Брусэлі 25 лютага.
Перагляд візавага пагаднення дазволіць спрасціць для ўкраінцаў працэдуры атрымання віз для наведвання краін ЕС. Камітэт Еўрапейскага парламента па грамадзянскіх свабодах прагаласаваў за праект абноўленага візавага пагаднення з Украінай.
Як чакаецца, украінскім журналістам, прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці, няўрадавых арганізацый і моладзі будзе прасцей атрымліваць візы для паездак у ЕС. Таксама для гэтых катэгорый асоб можа быць адменены візавы збор памерам 70 еўра. Украінцы, якія маюць біяметрычныя службовыя пашпарты, могуць быць вызваленыя ад неабходнасці атрымліваць віз для кароткатэрміновых паездак.
Еўрапарламент мае прагаласаваць па абноўленым візавым пагадненні ў сакавіку ці красавіку. Паводле дадзеных Камісіі, колькасць украінцаў, што наведалі ЕС, павялічылася на 33,8% паміж 2009 і 2011 гг. Грамадзяне ЕС наведваюць Украіну без віз з 2005 года.
Трансляцыя пачнецца а 16:30 па мінскім часе.