Украіна. Нацыяналісты святкуюць 23 лютага?

Як і ўсе антыкамуністы былога СССР, украінскія нацыяналісты не ведаюць, што рабіць з папулярнымі савецкімі святамі, якія захаваліся ў масавай культуры. Праблема тычыцца і Дня абаронца айчыны 23 лютага.



23_liytaga.jpg

Тым не менш свята дастаткова папулярнае сярод простых украінцаў як дзень мужчын. Не будучы здольнымі зламаць дзіўную традыцыю, нацыяналісты прыдумалі сваю фішку. Аўтарытэтная апазіцыйная «Украінская праўда» змясціла артыкул з заклікам святкаваць 23 лютага. Справа ў тым, што ў гэты дзень адбываліся вельмі значныя для вайсковай гісторыі Украіны падзеі.

Непасрэдна гаворка ідзе пра бой, які адбыўся 23 лютага 1918 года пад Жытомірам паміж рэшткамі войкаў Украінскай Народнай Рэспублікі і бальшавікамі, якія напярэдадні ўзялі Кіеў. У гэты дзень украінцы прыпынілі наступ чырвоных. А хутка на дапамогу ім падышлі немцы, з якімі УНР заключыла ў Брэсце пагадненне. Ужо 1 сакавіка 1918 года над Кіевам зноў лунаў жоўта-блакітны флаг.

Вось такая альтэрнатыўная гісторыя 23 лютага. Гучыць яна някепска, аднак, калі меркаваць па каментарах, большасць нацыяналісты згодныя, што пры любой альтэрнатыўнай трактоўцы 23 лютага ўсё роўна будзе выклікаць асацыяцыі з Чырвонай Арміяй, а не войскамі УНР.

Паводле ўкраінскай прэсы