Каб кожны выбаршчык заўсёды мог звярнуцца

Ужо да Новага года можа з’явіцца адмысловы сайт дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім.

anisim_1.jpg


Зараз каманда дэпутаткі працуе над канцэпцыяй і напаўненнем сайта. Як паведаміла сама спадарыня Анісім: “Перш за ўсё — гэта пляцоўка для кантакту з выбаршчыкамі, як аператыўная форма зваротнай сувязі і вядома ж, як магчымасць публічна справаздачыцца”.

Такім чынам кожны выбаршчык Анісім можа не чакаць яе прыезду ў акругу, каб паскардзіцца або даведацца пра вынікі яе праца.

“Спадзяюся, што да Новага года ўжо можна будзе наведваць сайт anisim.by”, — паведаміла Алена Анісім.