Кадыраў праігнараваў узнагароду ад Лукашэнкі

Кіраўнік Чачні ніяк не пракаментаваў узнагароджанне на сваіх старонках у сацсетках.

ka_dyrov.jpg


Як стала вядома, 16 жніўня Лукашэнка ўзнагародзіў Рамзана Кадырава "Ордэнам сяброўства народаў" - найвышэйшай узнагродай у Беларусі для замежнікаў. Аднак сам кіраўнік Чачні, хоць і з'яўляецца актыўным карыстачом сацыяльных сетак і звычайна каментуе любую навіну, звязаную з сабой, нідзе нічога не напісаў аб беларускім ордэне, — адзначае Беларускі партызан.
Затое там — пра Пуціна, віншаванні "братам і сестрам", а таксама - пасты на тэму "Разман і дзеці".
У прыватнасці, Кадыраў піша, што ў рамках Міжнаронага турніру па кікбоксінгу 16 жніўня ў Грозным адбыўся двубой між 10-гадовым Адамам Кадыравым (сын Рамзана) і 11-гадовым Аланам Байчакуевым з Нальчыка. Байчакуеў прайграў, аднак атрымаў буйны грашовы прыз (каля 1,5 тыс. долараў)
Аднак пра Лукашэнка і беларускую награду — ані слова.