Лукашэнка змяніў урад

18 жніўня А.Лукашэнка змяніў кіраўнікоў ураду. Замест Андрэя Кабякова прэм'ер-міністрам назначаны Сяргей Румас (быў старшыней Банка развіцця), — паведамляе БелаПАН са спасылкай на "крыніцы, блізкія да ўраду".

rumas_mumas.jpeg


Першым намеснікам прэм'ер-міністра стаў Аляксандр Турчын — да гэтага ён кіраваў апаратам Савета Міністраў.
Намеснікамі прэм'ер-міністра назначаныя Ігар Ляшэнка, які кіраваў канцэрнам "Белнафтахім" і Уладзімір Кухараў — займаў пасаду нам.старшыні КДК. Яшчэ адзін намеснік — Ігар Петрышэнка, які быў амбасадарам Беларусі ў Расіі.
Міністрам архітэктуры назначаны Дзмітры Мікулёнак, прамысловасці — Павал Уцюпін, сувязі — Канстанцін Шульган. Міністрам эканомікі стаў Дзмітры Крутой.
Таксама Лукашэнка змяніў старшыню Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту. Ім стаў Раман Галоўчанка.