Каля 100 чалавек прыехалі ў Свіслач ушанаваць памяць паўстанцаў Каліноўскага
31 кастрычніка ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) прайшла акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага.
Сёлета арганізатарамі выступілі Партыя БНФ і свіслацкія актывісты Партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».
Як расказаў «Салідарнасці» адзін з удзельнікай мерапрыемства Зміцер Салошкін, у Свіслач прыехала каля 50 мінчукоў. Яшчэ столькі ж было ўдзельнікаў з Гродзеншчыны — Свіслачы, Гродна, Ліды ды іншых гарадоў.
Фота Алеся Зайцава
Па словах суразмоўцы, людзі вольна прайшлі па вуліцах Свіслачы, некаторыя з удзельнікаў неслі бел-чырвона-белыя сцягі. Міліцыянты пры гэтым не перашкаджалі ўдзельнікам акцыі, абмежаваўшыся фіксацыяй удзельнікаў акцыі на відэа.
Фота Змітра Салошкіна
Каля магілы Віктара Каліноўскага. Фота Аляксея Янукевіча
Каля Свіслацкай гімназіі. Фота Аляксея Янукевіча
Фота Аляксея Янукевіча
Акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага адбываецца штогод 31 кастрычніка. Мерапрыемства таксама прымеркавана да дня нараджэння Віктара Каліноўскага — ідэолага вызвольнага паўстання 1863 года.
У праграму ўваходзіць наведванне мястэчка Якушоўка, былога радавога гнязда роду Каліноўскіх.