Каманда Святланы Ціханоўскай адмяніла выбарчы мітынг у Асіповічах
Перадвыбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай у Асіповічах, прызначаны на 29 ліпеня, адменены, піша Еўрарадыё.
Як паведамляецца ў Telegram-канале "Краіна для жыцця", гэта зроблена з тэхнічных прычынаў.
Разам з тым усіх прыхільнікаў Ціханоўскай запрашаюць на мітынг 30 ліпеня ў Мінску. Ён пачнецца ў парку Дружбы народаў у 18:00.
Падтрымаць кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую прыйдуць такія калетывы, як B:N:, Litesound, PyLai, Loudscage, а таксама выканаўцы Лера Яскевіч, Alexander Kiss, Сяргей Kosmas. Вядоўцамі сустрэчы будуць Павел Касцевіч і Артэміс Ахпаш.