Кіраўніца МЗС Германіі: Мы спынім імпарт нафты з Расіі да канца года

Германія мае цвёрды намер адмовіцца ад расійскага газу. Пра гэта заявіла міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак.

Аналена Бербак

Аналена Бербак

Германія спыніць імпарт нафты з Расіі да канца года, заявіла міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак пасля сустрэчы са сваімі калегамі з краін Балтыі ў Рызе.
«Я кажу тут ясна і недвухсэнсоўна: так, Германіі таксама цалкам адмовіцца ад імпарту расійскіх энерганосьбітаў», — цытуе Бербак агенцтва «Reuters».
«Да лета мы скароцім нафту ўдвая і да канца года будзем на ўзроўні 0, а затым пойдзе газ у рамках сумеснай еўрапейскай дарожнай карты, таму што наш сумесны выхад, поўны выхад Еўрасаюза — гэта наша агульная сіла», — сказала кіраўніца нямецкага знешнепалітычнага ведамства, маючы на ўвазе выхад краін ЕС з практыкі імпартавання расійскай нафты ў адказ на агрэсію Расіі ва Украіне.