У Германіі распачалі больш за 140 спраў з-за літары Z
Паліцыя і пракуратура Германіі адкрылі больш за 140 спраў з-за адабрэння вайны Расіі супраць Украіны. Прычына большасці з іх: выкарыстанне літары Z, якая стала сімвалам поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.
Адбываецца гэта так: напрыклад, хтосьці наклеіў гэтую літару
на свой аўтамабіль — гэта падпадае пад артыкул 140 Крымінальнага кодэкса Германіі
аб публічным заахвочванні або адабрэнні супрацьпраўных дзеянняў. Пакаранне па
ёй: штраф або да трох гадоў пазбаўлення волі.
Верагодней за ўсё, спраў адкрыта на пару дзясяткаў больш,
чым 140: некаторыя рэгіёны заводзяць іх, але не вядуць асобную статыстыку
менавіта па гэтай вайне, аднак запэўніваюць, што прымаюць меры. У тым ліку і
супраць тых, хто ўдзельнічаў у прарасійскіх аўтапрабегах у Германіі і
выкарыстаў пры гэтым не толькі сцягі РФ і СССР, але і сімволіку вайны.
Паводле unian.net.