Макрон заявіў, што Францыя не мае патрэбу ў расійскім газе
Эмануэль Макрон пераконвае, што падтрымлівае поўнае нафтавае і газавае эмбарга для РФ. Такую заяву прэзыдэнт Францыі зрабіў падчас інтэрв'ю тэлеканалу France 5, піша «Еўрапейская праўда».
Макрон таксама абвяргае інфармацыю, што менавіта па яго ініцыятыве да завяршэння прэзідэнцкіх выбараў у Францыі былі адкладзеныя пытанні эмбарга на расійскую нафту.
Ён сцвярджае, што еўрапейцы павінны спыніць купляць нафту і
газ у Расіі, каб «аслабіць здольнасць Масквы працягваць вайну».
Ён адзначае, што Францыя не залежыць ад паставак расійскага
газу, таму блакаваннем эмбарга займаецца іншая краіна. Аднак французскі
прэзідэнт дадае: «Еўрапейскі рынак ўзаемазвязаны», і ў
цэлым «Еўропа залежыць ад расійскага газу».
Прэзідэнт Францыі таксама адмовіўся акрэсліць чырвоныя
лініі для магчымага прымянення хімічнай зброі, паколькі «мы павінны
вымераць наступствы», якія гэта будзе мець.
Нагадаем, раней Макрон заявіў, што яго дыялог з прэзідэнтам
Расіі Уладзімірам Пуціным спыніўся пасля таго, як ва Украіне былі выяўленыя
масавыя забойствы.
«Пасля масавых забойстваў, якія мы выявілі ў Буче і
іншых гарадах, вайна набыла іншы абарот, таму з тых часоў я больш не размаўляў
з ім наўпрост, але я не выключаю, што зраблю гэта ў будучыні», — заявіў
ён.
А пасля апублікавання інфармацыі пра зверствы ў Бучы Макрон
выступіў за ўзмацненне санкцый супраць Расіі і «ўвядзенне абмежаванняў на
імпарт расійскай нафты і вугалю».
«Мы будзем каардынавацца з нашымі еўрапейскімі
партнёрамі, у прыватнасці з Германіяй», у «бліжэйшыя дні», дадаў
ён, згадаўшы аб індывідуальных санкцыях і мерах па «вуглю і нафцу».