Кіраўнік акупаванага Крыму таксама запрасіў Лукашэнку да сябе

Кіраўнік расийскай адміністрацыі Крыму Сяргей Аксёнаў падтрымаў запрашэнне на паўвостраў Аляксандра Лукашэнкі, пра якое заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

photo_2021_07_04_10_41_59.jpg

«Калі наш прэзідэнт і МЗС узгодняць візіт беларускага лідара, мы будзем рады прыняць Аляксандра Рыгоравіча ў Крыме. Беларусь – самая блізкая, братэрская для нас краіна. Прадстаўнікі беларускай суполкі Крыму разам з крымчанамі ўсіх нацыянальнасцяў бяруць актыўны ўдзел у развіцці расійскага паўвострава. Упэўнены, у Крыме прэзідэнт Беларусі будзе адчуваць сябе як удома. Як і ўсе грамадзяне брацкай краіны, якія захочуць наведаць наш паўвостраў. Сардэчна запрашаем!» – заявіў Аксёнаў у Facebook.
Дзейныя беларускія ўлады пакуль гэта не каментавалі.
3 ліпеня прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійскія ўлады чакаюць візіту ў Крым Лукашэнкі.