Расійскі палітолаг: Беларусь стане дэмакратычнай дзяржавай — у адрозненне ад Расіі
Палітолаг і навуковы супрацоўнік Акадэмічнага цэнтра Барыса Нямцова і Карлава ўніверсітэта Аляксандр Марозаў, лічыць, што Крэмль не адмовіўся ад ідэі наконт далучэння Беларусі да Расіі

У Бярозе праведзены пікет у гонар гістарычнай даты 25-х угодкаў Дня Незалежнасці,
Аднак цяпер Расія дзейнічае асцярожна,
кажа Марозаў у каментары «Радыё Рацыя»:
— Уладзімір Пуцін не ставіць сабе на дадзены момант канкрэтнай мэты, а чакае ўрэгулявання, змякчэння сітуацыі, пасля якой можна будзе дзейнічаць. Таму ў мяне з’явілася ўражанне, што Крэмль асцярожна працягвае некаторыя крокі па інтэграцыі, якія не прыцягвалі б вялікай палітычнай увагі. Крэмль працягвае вельмі асцярожна нешта патрабаваць і прасіць у Лукашэнкі.
Паводле Аляксандра Марозава, Беларусь стане дэмакратычнай дзяржавай — у адрозненне ад Расіі. Але гэта адбудзецца праз 7–10 гадоў. Хаця абставіны змен — рэч даволі непрадказальная. Гэта можа адбыцца і даволі хутка.