«Круціцца як вуж на патэльні». Лукашэнка пагутарыў па тэлефоне з Майкам Пампеа
Аляксандр Лукашэнка сёння меў размову з Дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа. Аб гэтым паведаміў телеграм-канал «Пул Першага», падрабязнасці абяцае пазней.
Тым часам на гэтую навіну адрэагаваў беларускі палітычны аглядальнік Пётр Кузняцоў.
«Ну што ж. Упершыню пасля «выбараў» Лукашэнка зняў слухаўку, — піша ён у сваім тэлеграм-канале. —
Адбылася тэлефонная размова дзяржсакратара ЗША Пампеа і беларускага кіраўніка. Падрабязнасцяў мы пакуль не ведаем, але на самай справе яны не вельмі і важныя (няма сэнсу іх чакаць, таму што праўды нам усё роўна ніхто не скажа).
Важна тое, што гэтая падзея цалкам пацвярджае версію, што манеўры ў выглядзе візітаў у СІЗА, вызвалення (ну, назавём гэта так) некаторых палітвязняў, лакальнае, месцамі і часам, паслабленне дзеянне сілавікоў, пачатыя як сігнал Расеі.
У панядзелак пасля візіту ў СІЗА, у Дракахруста (зноў жа) я сказаў такую рэч, якую тады не разгарнуў і яна магла быць непанятай: гэта можа быць паслабленнем, таму што ціснуць рускія.
Здавалася б, з якой нагоды рускім ціснуць па пытанні палітвязняў і як такім чынам можна супакоіць Расею?Але вось усё і вызначаецца. Калі цісне Расея, трэба шукаць прастору для манеўру, і прастора гэта — толькі на Захадзе. Таму сённяшні сазвон і тое, што Лукашэнка ўпершыню за апошнія месяцы «ўзяў слухаўку — вось гэта вось прамое следства візіту Нарышкіна і ёсць. Не адмена луцінга, а сённяшняя размова.
Што з гэтага? З гэтага відавочна: падтрымкі і дапамогі на Захадзе Лукашэнка наўрад ці знойдзе, як бы ні стараўся. А вось тое, што ён (і гэта ўжо відавочна) з усіх сіл імкнецца кінуць Пуціна, вельмі нават можа вылезці яму бокам.
Прынамсі, для пратэстоўцаў гэта добры знак. Заўсёды добра, калі праціўнік круціцца, «як вуж на патэльні».
Нагадаем, што раней Майк Пампеа неаднаразова заклікаў Лукашэнку пачаць дыялог з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.