«Лукашэнка пажадаў поспехаў Трампу». Аб чым размаўлялі кіраўнік Беларусі і дзяржсакратар ЗША

Спойлер: аб усім і ні аб чым. Але ўсё ж варта прачытаць.

Аляксандр Лукашэнка і Майк Пампеа. Фота «Пул Першага»

Аляксандр Лукашэнка і Майк Пампеа. Фота «Пул Першага»

Пра што амаль паўгадзіны гаварылі Лукашэнка і Пампеа, распавёў тэлеграм-канал «Пул Першага». Тэзісна:

— Абмеркавалі сітуацыю ў свеце. Па ўзаемнай думцы, за час, які прайшоў пасля лютаўскага візіту Помпеа ў Мінск, абстаноўка змянілася ашаламляльна.

— Гаварылі аб ўнутрыпалітычнай абстаноўцы — і ў Беларусі, і ў ЗША.

— Дзяржсакратар падкрэсліў, што нязменна застаецца прыхільнікам суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны і прыхільнікам развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю.

— Лукашэнка распавёў суразмоўцу аб нацыянальным дыялогу, які цяпер актыўна вядзецца ў Беларусі.

— Лукашэнка таксама падкрэсліў, што Расія з'яўляецца галоўным саюзнікам Беларусі, асабліва адзначыўшы падтрымку, што аказваецца ў цяперашні перыяд. Расія не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі. Пры гэтым краіны гатовыя сумесна рэагаваць на знешнія пагрозы.

— У прыватнасці, у адпаведнасці з дамовай у межах АДКБ — па абароне агульнай прасторы — у выпадку знешняй агрэсіі з боку Польшчы, Літвы ці іншых краін, Беларусь і Расія будуць вымушаныя рэагаваць. Пампеа адзначыў, што ні ад НАТА, ні ад Польшчы і Літвы падобнай пагрозы не варта баяцца, таму як яе не існуе.

— Лукашэнка падкрэсліў: мы выступаем за мірнае і спакойнае вырашэнне ўсіх канфліктаў, у тым ліку на знешнім контуры.

— Гаварылі пра лёс аднаго з грамадзян ЗША і Рэспублікі Беларусь.

— А яшчэ Лукашэнка пажадаў поспехаў у правядзенні палітычнай кампаніі ў ЗША ў цэлым і асабіста Дональду Трампу.