У Дзярждэпе распавялі пра змест размовы Пампеа з Лукашэнкам

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа ў суботу, 24 кастрычніка, стэлефанаваўся з Аляксандрам Лукашэнкам, пацвердзілі ў прэс-службе Дзярждэпу ЗША, адказваючы на запыт DW. Кіраўнік Дзярждэпу Майк Пампеа заклікаў Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць незаконна затрыманага грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава.

Майк Пампеа

Майк Пампеа


Адной з тэм размовы паміж палітыкамі стаў лёс паліттэхнолага з беларускімі каранямі Віталя Шклярава, які мае амерыканскае грамадзянства. "Дзяржаўны сакратар заклікаў да поўнага вызвалення і дазволу неадкладнага выезду з Беларусі незаконна затрыманага грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава", — паведамілі ў Дзярждэпе.
Паліттэхнолаг Віталь Шкляраў быў затрыманы ў Гомелі 29 ліпеня. Як паведаміў пазней ягоны адвакат Антон Гашынскі, яму выстаўленае абвінавачванне ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з непадпарадкаваннем законным патрабаванням уладаў. Па словах адваката, яго кліент лічыў сябе невінаватым, а затрыманне звязваў з сваімі публікацыямі пра Беларусь у розных СМІ.
Акрамя гэтага, Майк Пампеа "ў чарговы раз заявіў аб тым, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць імкненне беларускага народа да дэмакратыі", — дадалі ў прэс-службе.
Пра размову паміж Лукашэнкам і Пампеа ўчора распавёў і набліжаны да былога прэзідэнта тэлеграм-канал Пул первого. Але паводле яго, ракурс размовы быў іншы.

ekranny_zdymak_z_2020_10_25_09_55_32.png