Латушка расказаў аб маштабных чыстках у МЗС
"30 беларускіх дыпламатаў будуць звольнены ў бліжэйшыя дні з дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь" — такую інфармацыю пра чыстку ў МЗС апублікаваў у сябе ў тэлеграм-канале сябар Каардынацыйнай рады апазіцыі Павел Латушка.

"Гэта дадатковыя звальненні да вызвалення ад пасад паслоў Беларусі ў Іспаніі, Латвіі, Славакіі.
Звальняюць супрацоўнікаў цэнтральнага апарата МЗС і замежных устаноў Беларусі пры Еўрапейскім Саюзе,
Латвіі, Польшчы, Індыі, ААЭ і іншых краінах.
Звальняюць нават адзінага, які валодае інданезійскім мовай у МЗС Беларусі, дыпламата, маладых беларускіх дыпламатаў, выпускнікоў МДІМА.
Прычыны звальнення: размяшчэнне супрацоўнікамі ў асабістых сацсетках сваёй грамадзянскай пазіцыі аб нязгодзе з фальсіфікацыяй выбараў і актамі гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў з боку супрацоўнікаў АМАП, а таксама з-за адмовы фальсіфікаваць выбары.
Дзякуй Вам, дарагія калегі, за Вашу грамадзянскую пазіцыю!"- дзякуе Латушка.