Літоўскі эксперт: беларускія ўлады садзейнічаюць нелегальнай міграцыі, а гэта міжнароднае злачынства

З'явілася яшчэ адно меркаванне, што наплыў мігрантаў з Блізкага Усходу на беларуска-літоўскай мяжы — гэта не проста так. 

200320100915_180018.jpg

На думку галоўнага аналітыка Віленскага інстытута палітычнага аналізу Маруса Лаўрынавічуса, беларускія ўлады садзейнічаюць нелегальнай міграцыі, паведамляюць naviny.by.

Ён сказаў у каментары «ГА», што Літва «толькі цяпер трохі расплюшчыла вочы на злачынны рэжым, з якім мае справу».

«Цяпер гэты рэжым выкарыстоўвае ў сваіх геапалітычных мэтах кантрабанду людзей, што з'яўляецца міжнародным злачынствам. А мэтай гэтага злачынства з'яўляецца пакараць Літву, адпомсціць Літве. Наогул жа, выкарыстанне такіх злачынных схем, якія, па сутнасці, з'яўляюцца дзяржаўным бізнесам, характэрна для ўсіх падобных рэжымаў, уключаючы рэжым Пуціна», — падкрэсліў Лаўрынавічус.