Ля амбасады Літвы адбываецца мітынг за Лукашэнку. Хаця гэта забаронена

Прама цяпер проста перад пасольствам Літвы ў Мінску адбываецца пралукашэнкаўскі мітынг, што супярэчыць дзеючаму беларускаму заканадаўству.

Як паведамляе ў тэлеграме «Наша Ніва», у мерапрыемстве бяруць удзел некалькі дзясяткаў чалавек з дзяржаўнымі сцягамі. Хоць, паводле закона, правядзенне масавых мерапрыемстваў забароненае "на расстоянии менее 50 метров от ... дипломатических представительств и консульских учреждений".
«Радыё Свабода» ўдакладняе, што ўдзельнікамі мітынга кіруе мужчына пенсійнага ўзросту. Прысутныя выкрываюць лозунгі «За Беларусь», «За бацьку», абражаюць мінакоў, якія выказваюць іншую думку. На месцы некалькі хвілінаў працавала здымачная група БТ.