Для Лукашэнкі адзіны выхад з сітуацыі – уцёкі ў Расію

Пра гэта гаворыць палітолаг Павел Усаў.

Павел Усаў

Павел Усаў

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб сустрэчы ў бліжэйшы час. Сустрэча пройдзе ў Маскве падчас візіту туды беларускага кіраўніка. Таксама яны пагаварылі па тэлефоне пра сітуацыю ў Беларусі і вакол краіны, абмяркавалі двухбаковае супрацоўніцтва.
«Для Лукашэнкі цяпер адзіны выхад з сітуацыі – гэта ўцёкі ў Расію, – сказаў у інтэрв’ю польскаму радыё палітолаг Павел Усаў. – Беларусь аказалася ў татальнай ізаляцыі ад Захаду. Лукашэнка пагражае агрэсіўнымі дзеяннямі ў дачыненні да суседзяў, у тым ліку да Польшчы і Літвы. Гэтая рыторыка патрабуе падтрымкі з боку Расіі».
Крэмль выкарыстае дадзеную сітуацыю, каб размясціць на тэрыторыі Беларусі вайсковую базу ды дамагчыся паглыблення інтэграцыі, адзначае эксперт.
Паводле racyja.com