Лукашэнка: Беларусь — частка «рускага свету»? Забудзьцеся

Аляксандр Лукашэнка назваў незалежнасць краіны безумоўнай і непарушнай.



luka_zabudzciesia.jpg

«Ёсць асобныя разумнікі, якія заяўляюць, што Беларусь гэта, як яны кажуць, частка рускага свету і ледзь не Расіі. Забудзьцеся! Беларусь — суверэнная і незалежная дзяржава», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
«Мы прымусім любога паважаць наш суверэнітэт і незалежнасць, хто разважае, што не было, маўляў, такой краіны. Не было, а цяпер ёсць, і з гэтым трэба лічыцца», — жалезным голасам прамовіў Лукашэнка.
«Гэта мая задача. І якая б яна ні была цяжкая, я яе вырашу. Я выканаю сваю місію. Чаго б мне гэта ні каштавала», — сказаў ён.
«Так што жывіце спакойна, нараджайце, гадуйце дзяцей. Мы дапаможам. Я маю на ўвазе гадаваць дапаможам»,  — падсумаваў Лукашэнка пад смех залы.
nn.by