Увядзенне адзінай валюты ў рамках ЕАЭС не плануецца

Пытання аб увядзенні адзінай валюты ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза сёння няма ў парадку дня, заявіў Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Пры гэтым, паводле яго слоў, лідэры краін ЕАЭС абмяркоўвалі перспектывы ўвядзення адзінай валюты ў рамках гэтага аб'яднання. "Гэта не абавязкова расійскі рубель", — адзначыў Лукашэнка, "Можа, будзе нейкая валюта", — дадаў ён.
"Дэбаты ішлі на гэтую тэму, і мы сышліся на тым, што прыйдзе час, калі мы не проста будзем абмяркоўваць, а прыйдзем да пытання аб прыняцці рашэння па гэтым пытанні. Не думаю, што гэта будзе заўтра, і не думаю, што гэта будзе пры маім прэзідэнцкім жыцці ", — заявіў беларускі кіраўнік.
"Таму што, каб падысці да адзінай валюты, трэба вырашыць вельмі многія пытанні і, перш за ўсё, пытанне, якое мы адклалі да 2025 года. Таму сёння мы не напружваемся рашэннем тэмы адзінай валюты", — падкрэсліў Лукашэнка.
БелаПАН