Лукашэнка нагадаў Расіі пра шкоду ад Чарнобылю і папрасіў за гэта газ
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінск прапрацоўвае
альтэрнатыўныя пастаўкі нафты. "Мы нічога ні ў каго прасіць не будзем. Надакучыла ўжо гэтыя размовы весці, надакучыла слухаць", — адзначыў ён.
Аб гэтым паведамляе TUT.BY са спасылкай на прэс-службу.
— Мы з імі заўсёды былі разам, яны заўсёды падстаўлялі плячо, [...] чаму мы мусім да іх ставіцца кепска, разварочвацца кудысці, здраджваць ім, як некаторыя кажуць. Гэтага ніколі не будзе. Нават без мяне гэта не будзе.
Аднак дадаў: "На эканоміку выйшлі. І пачынаюць гандлявацца - прыродны газ, нафта і іншае. Мы ні ў каго нічога прасіць не будзем. Надакучыла ўжо гэтыя размовы весці, надакучыла слухаць".
Наконт катастрофы на АЭС Лукашэнка адзначыў, што ў ёй няма віны беларусаў:
— Мы што, будавалі гэтую станцыю? Не. Мы яе ўзрывалі? Не. А хто пацярпеў болей? Мы. Тады цэнтральная ўлада ў асобе Міхаіла Гарбачова ўзяла на сябе адказнасць за Беларусь. [...] Яны заўсёды кажуць, улады Расіі: "Мы правапрэемнікі Савецкага Саюзу". І ў сувязі з гэтай права прыемнасцю мы перадалі туды бясплатна самае дарагое, што сёння стаіць на стражы бяспекі Расіі — ядзерную зброю. [...] Аднак Чарнобыль адбыўся. Правапрыемнікі. Траціна насельніцтва Беларусі, мы там дагэтуль дрэвесіну не можам скарыстаць, таму што высокае накапленне радыяцыі. но ты хаця б за гэта (мы не просім грошаў, нічога), дапамагі — міліярдаў 10-15 кубаметраў газа па прымальных коштах. Не бясплатна, не ў страты "Газпрому" пастаў у Беларусь. Людзі ж пацярпелі. І як правапрыемнікі. Гэта я адзін факт прывёў", — дадаў Лукашэнка.
Паводле TUT.BY