Лукашэнкі не будзе ў санкцыйным спісе Еўрасаюза — СМІ

Еўрасаюз пры любых абставінах хоча пакінуць адкрытымі каналы сувязі з беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам.

Марш Свабоды ў Мінску 16 жніўня

Марш Свабоды ў Мінску 16 жніўня


Германія, Францыя і Італія выступілі за неўнясенне Аляксандра Лукашэнкі ў санкцыйны спіс Еўрасаюза. Пра гэта паведаміла выданне Die Welt са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле інфармацыі журналістаў, гэта зроблена для таго, каб захаваць адкрытымі каналы для дыялогу з беларускім кіраўніком.

Некалькі дзяржаў-сябраў ЕС, у прыватнасці, краіны Балтыі і Польшча, былі не згодныя з такім рашэннем і настойвалі на тым, каб імя Лукашэнкі было ўнесена ў санкцыйны спіс.

Літва, Латвія і Эстонія 31 жніўня першыя ў свеце ўвялі персанальныя санкцыі для ўладаў Беларусі пасля выбараў і падаўлення мірных пратэстаў у краіне. Балтыйскія дзяржавы зрабілі персонамі нон грата 30 беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнку. Акрамя таго, краіны Балтыі дамовіліся аб спыненні гандлю электраэнергіяй з Беларуссю пасля запуску Беларускай АЭС.

Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза 28 жніўня дамовіліся ўвесці санкцыі супраць вышэйшых беларускіх чыноўнікаў з-за фальсіфікацый выбараў і гвалту супраць мітынгоўцаў.

Украіна, яшчэ адна суседка Беларусі, прыме рашэнне аб санкцыях супраць Беларусі, калі ўвядзе абмежаванні ЕС.

Высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль ад імя Еўрасаюза 11 жніўня заяўляў, што выбары ў Беларусі "не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі", а ўлады ўжылі "непрапарцыйны і непрымальны гвалт" да пратэстоўцаў.

Паводле gordonua.com