Журналістаў TUT.BY, БелаПАН і «Камсамолкі» перавезлі на Акрэсціна
Журналістаў TUT.BY Надзею Калініну і Аляксея Суднікава, затрыманых 1 верасня на акцыі ў Мінску, павезлі на Акрэсціна. Таксама на Акрэсціна адправілі журналістаў "Комсомольской правды" ў Беларусі " Мікіту Дубалеку, Марыю Элешэвіч, Сяргея Шчаголева і журналіста БелаПАН Андрэя Шаўлюгу. Суды над імі працягнуцца 3 верасня.

Журналістаў, затрыманых у Мінску 1 верасня на студэнцкай акцыі пратэсту, з Кастрычніцкага РУУС адправілі ў ЦІП на Акрэсціна. Пра гэта рэпарцёрам, якія дзяжураць ля РУУС, паведаміў намеснік начальніка МОБ УУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віталь Яраш.
Паводле яго слоў, суды над затрыманымі працягнуцца 3 верасня.
Беларуская асацыяцыя журналістаў яшчэ 1 верасня запатрабавала неадкладнага вызвалення затрыманых: "Гэта найгрубейшае парушэнне заканадаўства!" — адзначылі ў арганізацыі.
Сёння вечарам, нагадаем, пры выкананні прафесійных абавязкаў затрымлівалі фотакарэспандэнта tut.by Вадзіма Заміроўскага. Пры затрыманні яго збівалі.
Паводле tut.by