Мікола Статкевіч зноў не выходзіць на сувязь

Жонка палітыка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч паведамляе ў сацсетках, што яе муж зноў знік і не азываецца.

statkevicz.jpg


Тэлефон палітыка адключаны. У пастарунках па тэлефонах адказваюць, што ў іх яго няма. Марына Адамовіч зьбіраецца заўтра шукаць мужа ў судах.

На 1 траўня Мікалай Статкевіч арганізуе чарговую вулічную акцыю. Ён перадаў у Менгарвыканкам сваю заяву, у якой паведаміў аб правядзенні 1 траўня святочнага сходу на Кастрычніцкай плошчы.

«У адпаведнасьці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненнямі, паведамляю пра намер Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу далучыцца да святкаваньня дзяржаўнага свята — Дня Працы 1 траўня, і правесьці ў гэты дзень на Кастрычніцкай плошчы Менску святочны сход», — гаворыцца ў заяве.

Калі за два дні да Маршу на Дзень Волі Мікола Статкевіч таксама перастаў выходзіць на сувязь, пазней высветлілася, што яго затрымалі і пратрымалі ў следчым ізалятары КДБ, выпусьціўшы толькі 27 сакавіка. Марына Адамовіч дапускае, што гэтым разам можа паўтарыцца той жа сцэнар альбо Статкевічу могуць прысудзіць напярэдадні акцыі арышт, і таму зьбіраецца заўтра шукаць яго ў судах. svaboda.org