Міліцыянты затрымалі «аўто са сцягамі» (абноўлена)
Сёння зранку машыну Дзмітрыя Дзмітрыева, які ездзіць на аўто з бел-чырвона-белымі сцягамі, затрымалі супрацоўнікі ДАІ.
![Фота з Фэйсбуку Дзмітрыя Дзмітрыева Фота з Фэйсбуку Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/116327762_2955095051284688_6095085748433394271_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з Фэйсбуку Дзмітрыя Дзмітрыева
Раней Дзмітрыеву выпісалі штраф за неналежную паркоўку. А сёння зранку да яго машыны прыехалі супрацоўнікі ДАІ з эвакуатарам, хаця аўто было прыпаркаванае належным чынам у належным месцы без парушэння ПДД. Яны заявілі, што ў іх ёсць падазрэнне, нібыта ў машыны Дзмітрыева «перабіты VIN-код».
Дзмітрыева з машынай папрасілі праехаць да УУС Савецкага раёна Мінска. З 10 гадзін раніцы міліцыянты праводзілі дагляд.
Уладальнік машыны заявіў, што гатовы пацвердзіць легальнасць аўто дакументамі з салону, дзе ён яе набываў. Але міліцыянты на гэта не пагадзіліся і заявілі, што транспартны сродак будзе накіраваны на экспертызу.
Сам кіроўца-патрыёт затрыманы не быў.