На выбарчым участку затрыманы кіраўнік штаба Чэрачня. Ён быў там назіральнікам
На выбарчым участку затрыманы кіраўнік штаба Сяргея Чарачня Мікалай Лысенкоў. На ўчастку ён знаходзіўся ў якасці назіральніка. Пра гэта распавёў TUT.BY кандыдат у прэзідэнты Сяргей Чэрачань.
Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY
— Яго міліцыя забрала з выбарчага ўчастка Стаўбцоўскай выбарчай акругі, дзе Мікалай быў назіральнікам. Па-мойму, яму зараз інкрымінуюць арт 23.34 КААП «Арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства», але я пакуль не разумею, да чаго гэта, мы разбіраемся, — распавёў Чэрачань.
На відэа, якое апублікавала каманда Чэрачня, відаць, што да Лысенкова падыходзіць міліцыянт і кажа, што ў дачыненні да кіраўніка штаба распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.34 і ён павінен праехаць у Стаўбцоўскі РУУС для правядзення праверкі.