Хворага актывіста забралі на 15 сутак адбываць арышт
У сем гадзін раніцы 6 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі па месцы жыхарства актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова.
![Леанід Кулакоў падчас акцыі ў падтрымку палітвязняў 26 лютага 2019 года. Фота Арцёма Лявы Леанід Кулакоў падчас акцыі ў падтрымку палітвязняў 26 лютага 2019 года. Фота Арцёма Лявы](/img/v1/images/img_0392_1280x853_logo_1_logo_2_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Леанід Кулакоў падчас акцыі ў падтрымку палітвязняў 26 лютага 2019 года. Фота Арцёма Лявы
Пазней сяброўка Кулакова Мая Наумава паведаміла праваабаронцам, што актывіста забралі адбываць прысуджаныя яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
У апошні час Леанід Кулакоў мае вялікія праблемы з высокім ціскам, прымае лекі і практычна не выходзіць з дому.
Яшчэ 19 ліпеня суд Першамайскага раёна Мінска вынес пастанову аб прыцягненні Кулакова да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч.3 арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
![kulakou_pastanova_2020.jpg kulakou_pastanova_2020.jpg](/img/v1/images/kulakou_pastanova_2020.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У справе два эпізоды — удзел актывіста ў пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне Сяргея Ціханоўскага ў кандыдаты каля Камароўскага рынку 30 і 31 траўня.