Шматтысячны Марш міру ў Маскве. Адзін дэманстрант затрыманы
У Маскве на Маршы міру затрыманы адзін з удзельнікаў акцыі Анатоль Ігнацьеў.
![3097ce21_220f_45a2_ad32_f46ce78fb700_w640_r1_cx0_cy4_cw0_s.jpg 3097ce21_220f_45a2_ad32_f46ce78fb700_w640_r1_cx0_cy4_cw0_s.jpg](/img/v1/news/full/3097ce21_220f_45a2_ad32_f46ce78fb700_w640_r1_cx0_cy4_cw0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Маскве на Маршы міру затрыманы адзін з удзельнікаў акцыі Анатоль Ігнацьеў. Як паведамляе праваабарончы партал «ОВД-Інфо», калі калона, у якой ішоў Ігнацьеў, праходзіла ў раёне вуліцы Пятроўка, на яго напаў невядомы. Супрацоўнікі паліцыі затрымалі абодвух удзельнікаў інцыдэнту.
Усяго ў Маскве на Маршы міру — супраць расійскай агрэсіі ў дачыненьні да Украіны, па розных звестках, сабраліся ад 5 да 15 тысяч чалавек.
На санкцыянаваных антываенных акцыях у Петразаводзку, Саратаве, Екацерынбургу, Сыктыўкары і шэрагу іншых гарадоў — па дадзеных МУС — удзельнічаюць дзясяткі чалавек.