Рускія войскі ўжылі на Данбасе забароненыя міжнароднымі канвенцыямі касетныя боепрыпасы
У раёне Данецкага аэрапорта і ўкраінскіх пазіцый у пасёлку Пяскі расійскія войскі ўжылі касетныя боепрыпасы, забароненыя міжнароднымі канвенцыямі.
Паводле інфармацыі ТСН.ua ад разведчыкаў у зоне АТА, таксама зафіксаваныя тры стрэлы балістычнай ракетай зямля-зямля «Кропка У». Яна прабівае нават бетонныя ўмацаваныя раёны.
Калі ўкраінскія ваенныя страцяць лінію абароны ў раёне Пяскоў, гавораць ваенныя, аэрапорт у Данецку будзе блакаваны, і сепаратыстам адкрыецца шлях да Чырвонаармейскай.
У раёне Данецкага аэрапорта расійцы ўжылі касетныя боепрыпасы Раней баевікі абстрэльвалі аэрапорт з «Градаў» і танкў.
Данецкі аэрапорт яшчэ з мая застаецца гарачай кропкай на франтавой мапе. Тэрарысты абстрэльваюць яго кругласутачна. На штурм аэрадрома кідаюць дасведчаны расійскі спецназ. Але ўкраінскія войскі гераічна трымаюцца. Некаторыя з вайскоўцаў у аэрапорце нязменна ўжо чатыры месяцы.
Маштабны штурм Данецкага аэрапорта баевікі пачалі 12 верасня. Украінскія ваенныя адбілі атаку, але абстрэлы з боку акупантаў працягнуліся. Увечары 14 верасня актыўныя баі аднавіліся.
19-30 мая 2008 года ў Дубліне шэрагам краін была падрыхтаваная і ўхваленая «Дамова аб касетных боепрыпасах» (Convention on Cluster Munitions), якая забараняе ўжыванне касетных бомбаў. Дагавор быў падпісаны 3 снежня 2008 года 93 дзяржавамі. На сённяшні дзень гэты дакумент падпісалі 108 дзяржаў.