#НародныБыкаў — новая кампанія Моладзі БНФ!

Васіль Быкаў – пісьменнік, франтавік, адзін са стваральнікаў нацыянальнага руху, сумленне Беларусі. Яго асоба адна з самых значных для сучаснай гісторыі нашай краіны і арганізацыі. Яго памяць павінна жыць стагоддзямі, але, нажаль, улады для гэтага нічога не робяць. З гэтай нагоды Моладзь БНФ распачала новую кампанію па ўшанаванні памяці вядомага пісьменніка #НародныБыкаў.

byk_4.jpg

Нягледзячы на велізарны ўнёсак Васіля Быкава ў сучасную Беларусь, яго памяць ігнаруюць. Дагэтуль няма ніводнай вуліцы нашай сталіцы ў яго гонар, няма ніводнага яго помніка, а асоба Васіля Быкава ў школьнай і ўніверсітэцкай праграмах разглядаецца зашмат павярхоўна. Мы прадстаўнікі арганізацыі, да якой Васіль Быкаў прыклаў руку, і мы не можам дапусціць занядбання яго асобы і памяці на дзяржаўным узроўні, таму мы вырашылі прыкласці ўсе намаганні па выпраўленні гэтай кжэчнай сітуацыі.


byk_2.jpg

Мы, Моладзь БНФ, распачынаем новую кампанію, якая павінна зрабіць вялікі ўнёсак ва ўвекавечванне памяці гэтай легендарнай асобы – «#НародныБыкаў».

Наша новая кампанія падзяляецца на дзве асобныя часткі:

1) Кампанія па наданні парку 50-ці годдзя Кастрычніка назву імя Васіля Быкава.

Мы лічым, што гэты парк акрамя таго, што нясе недарэчную для сучаснай Беларусі назву, але і знаходзіцца ў занядбаным стане. Таму мы лічым патрэбным патрабаваць надаць гэтай тэрыторыі больш важную для гісторыі Беларусі назву – імя Васіля Быкава. Апроч гэтага, мы будзем змагацца за рэнавацыю і добраўпарадкаванне гэтага парку, каб усім жыхарам Менску там было прыемна праводзіць час, а таксама, каб назва адпавядала напаўненню.

byk_1.jpg

2) Увекавачванне памяці Васіля Быкава

Першым мерапрыемствам у межах дадзенай кампаніі - тыдзень памяці Васіля Быкава, які адбудзецца з 22 па 28 студзеня. Адбудуцца кінапрагляды, паб- квіз, крэатыўны вечар, паходы ў музей і г.д. Больш падрабязную інфармацыю можна будзе хутка пабачыць на нашым сайце moladzbnf.info .

Таксама мы заклікаем падтрымаць ініцыятыятыву Глеба Лабадзенкі па ўсталяванні мемарыяльнай дошкі на доме, дзе жыў Васіль Быкаў. Зрабіць свой унёсак можна на сайце talaka.by. Збор сродкаў на гэта адкрыты тут

Мы ўпэўнены, што наша кампанія будзе мець поспех, бо наша кампанія #Геніюш2016 можа і не змагла пакуль яе рэабілітаваць, але пра яе асобу даведаліся сотні, а можа і тысячы людзей. Было напісана багата артыкулаў пра нашу кампанію, мы здолелі выклікаць пэўны рэзананс у медыя і грамадстве.

byk_3.jpg

Што тычыцца нашай новай кампаніі, то мы ўжо пачалі працу. Сёння актывісты менскай гарадской арганізацыі Моладзі БНФ выйшлі на вуліцы Менска, каб сабраць подпісы ў падтрымку перайменавання парку 50-ці годдзя Кастрычніка. За некалькі гадзін працы было сабрана каля 100 подпісаў.

Давайце разам зробім парк імя Васіля Быкава!

Паводле прэс-рэліза