NATO абмяжуе доступ прадстаўнікоў Беларусі да свайго штаба
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што альянс абмяжуе доступ прадстаўнікоў з Беларусі ў штаб-кватэру NATO.

Пра гэта генеральны сакратар NATO заявіў на прэс-канферэнцыі.
Як адзначае тэлеграм-канал Антона Матолькі, гэтая навіна важнейшая, чым здаецца, таму што Беларусь з'яўляецца партнёрам NATO з 1995 года ў рамках праграмы двухбаковага супрацоўніцтва «Партнёрства дзеля міру».