Новы ўрад ФРГ абвесціў, што падтрымлівае імкненне беларусаў да новых выбараў

Сацыял-дэмакраты, «Зялёныя» і лібералы Германіі ўзгаднілі кааліцыйнае пагадненне, якое будзе вызначаць унутраную і знешнюю палітыку ўрада ФРГ у бліжэйшыя гады. Поўны тэкст 177-старонкавага дакумента змясціў «Spiegel», паведамляе «Еўрарадыё».

Прадстаўнікі кааліцыі з трох нямецкіх партый. Фота: AFP

Прадстаўнікі кааліцыі з трох нямецкіх партый. Фота: AFP


Як адзначаецца ў пагадненні, урад Германіі стаіць на баку беларусаў і падтрымлівае іх імкненне да новых выбараў, дэмакратыі, свабоды і верхавенства закону. Усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі мусяць быць вызваленыя, а «расійскае ўмяшанне на карысць Лукашэнкі непрымальнае».
Новы нямецкі ўрад сцвярджае, што падтрымае дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі далейшымі прапановамі. «Калі Лукашэнка не вырашыць змяніць курс, мы будзем імкнуцца да пашырэння існуючых санкцый ЕС, каб ускладніць рэжыму доступ да фінансавання», — адзначаецца ў пагадненні.
Цягам наступных 10 дзён у кожнай з трох партый адбудзецца галасаванне за дакумент.