Парашэнка супраць перагляду Мінскага пагаднення
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што Кіеў не прыме перагляду і ўнясення змяненняў у дэмаркацыйную лінію размежавання бакоў канфлікту на ўсходзе Украіны, якая змяшчаецца ў Мінскім пагадненні з прарасійскімі сепаратыстамі.
«Мінскі пратакол — гэта не шведскі стол у гатэлі «Баварскі двор», — сказаў Парашэнка, маючы на ўвазе памяшканне, дзе праходзілі
трохбаковыя перамовы ў Мюнхене. У Баварыі прэзідэнт Украіны сустракаўся з канцлерам Германіі Ангелай Меркель і віцэ-прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.
Па словах Парашэнкі, новыя дамоўленасці могуць прынесці мір толькі ў выпадку выканання ўсіх 12 пунктаў Мінскага пагаднення.
З пачатку дзеяння пагаднення і абвяшчэння рэжыму перамір'я ў пачатку верасня 2014 года і да 20 студзеня 2015 года «ДНР» і «ЛНР» павялічылі сваю
тэрыторыю на 500 квадратных кіламетраў.
bbc.co.uk