Павел Севярынец выйшаў з-за кратаў пасля 15 сутак арышту (фота)
Лідара БХД сустракала сям'я і паплечнікі.

Сёння каля 12.00 з ЦІП Мінскага раёну на вул. Скарыны выйшаў лідар БХД і адзін з арганізатараў Курапацкай варты Павел Севярынец. 8 красавіка яго судзілі паводле адразу двух пратаколаў (трое сутак ён ужо адбыў да суду). Палітыка абвінавацілі ў тым, што 5 красавіка ён ладзіў перашкоды тым, хто ставіў у Курапатах плот, крычаў, хапаў рабочых за рукі, не рэагаваў на заўвагі.
Каля ізалятара Паўла сустракала каля 20 чалавек.




Фота Арцёма Лявы