У цэнтры Мінска затрымалі актывіста «Народнай Грамады»
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Баста.

2 красавіка, у суботу каля 13:00 актывіст «Народнай Грамады» Валянцін Трокскі быў затрыманы невядомымі асобамі каля Свята-Духава сабору ў цэнтры Мінска. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Баста. Актвіст выйшаў на пікет з плакатам, на якім былі словы Ўладзіміра Някляева: «Ты чуеш стогны? Гэта — Курапаты». Валянцін паспеў паведаміць, што яго вязуць у РУВД Цэнтральнага раёна.
Штонядзельныя акцыі ў абарону Курапатаў пачаліся на заклік Мікалая Статкевіча пасля таго, як 4 красавіка ў Курапатах былі знесеныя ўсталяваныя грамадствам крыжы.
Чытайце таксама: У цэнтры Мінска прайшла малітва за Курапаты