Прэвентыўны нагляд за Паўлам Вінаградавым могуць аднавіць

Міліцыя можа вярнуць прэвентыўны нагляд над актывістам Паўлам Вінаградавым. Нагляд быў уведзены пасля вызвалення актывіста, а год таму яго адмянілі.

vinogradovvv.jpg

Фота: Алесь Пілецкі
Дарэчы, падчас нагляду Павел быў вымушаны з'ехаць з Мінска ў Беразіно.
7 чэрвеня суд будзе вырашаць, ці вярнуць нагляд над актывістам. Павел Вінаградаў звязвае гэта з будучымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.
Павел Вінаградаў: "Нагляд прызначаецца ў момант, калі блізка парламенцкія выбары. Яны хочуць прызначыць нагляд на паўгода, але ў мяне гасіцца судзімасць 14 верасня. Таму трэба пратрымацца да 14 верасня".
Павел Вінаградаў быў асуджаны пасля Плошчы 19 снежня 2010 года. Калі ён зробіць тры правапарушэнні, якія прадугледжваюць адміністрацыйны арышт, яму могуць вярнуць нагляд.
Падчас прэвентыўнага нагляду чалавек мусіць рэгулярна з'яўляцца ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю, па просьбе даваць тлумачэнні. Падчас нагляду міліцыя можа без дазволу наведвацца ў жыллё таго, за кім усталяваны нагляд. Суд можа прызначыць іншыя абмежаванні.
"Еўрарадыё"