Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пераносіцца не будуць

Дата маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў Беларусі будзе вызначана ў бліжэйшы час, крайні тэрмін іх правядзення — канец жніўня, паведаміў Аляксандр Лукашэнка падчас відэаканферэнцыі з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


— У нас няма падстаў тут іх [выбары] пераносіць, няма магчымасці па Канстытуцыі перанесці гэтыя выбары. Таму мы правядзем выбары, у бліжэйшы час з датай вызначымся. Гэта будзе дакладна летам. Крайні тэрмін —канец жніўня, — сказаў Лукашэнка прэзідэнту Дадону.
У адпаведнасці з заканадаўствам чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта, гэта значыць не пазней за 30 жніўня.
Згодна з Канстытуцыяй выбары прэзідэнта прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта вылічаецца ад моманту ўступлення ў пасаду, то ёсць інаўгурацыі. У 2015 годзе яна прайшла 6 лістапада, гэта значыць прызначыць дату выбараў дэпутаты павінны да 6 чэрвеня.
Паводле news.tut.by