Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Жозэф Доль падтрымае беларускіх правацэнтрыстаў

У Мінск прыязджае прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі (EPP-Еўрапейская народная партыя) Жозэф Доль. Рэдкая падзея для беларускай рэчаіснасці, калі палітык такога ўзроўню бывае ў Беларусі.

Фота: http://bchd.info/

Фота: http://bchd.info/


Ён прыязджае па запрашэнні правацэнтрысцкай кааліцыі з мэтай падтрымкі правацэнтрысцкіх кандыдатаў у дэпутаты і для маніторынгу сітуацыі. Еўрапейская народная партыя — вядучая палітычная сіла ў Еўропе, яна мае большасць ва ўсіх міжнародных арганізацыях, пачынаючы ад Еўрапейскага Парламента і заканчваючы Парламенцкай асамблеяй АБСЕ і Саветам Еўропы.
Заўтра, 1 верасня, акрамя сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і структур улады, Жозэф Доль будзе прымаць удзел у еўрапейскім пікеце, які пачнецца ў 17.00 каля ЦУМа. Кожны, хто праяўляе цікавасць да еўрапейскага выбару, еўрапейскай палітыцы, можа прыйсці, задаць пытанне, сфатаграфавацца з вядомым еўрапейскім палітыкам.
«Для нас як правацэнтрыстаў важна зрабіць акцэнт на тым, што Беларусь - гэта еўрапейская краіна з еўрапейскай мінулым і еўрапейскай будучыняй», — падкрэсліў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Таксама Доль наведае пікет аднаго з спікераў, кандыдатаў у дэпутаты ад АГП Вольгі Маёравай. Гэта будзе 1 верасня ў 17.45 каля крамы «1000 дробязяў» на пл. Калініна.
Паводле інфармацыі з прэс-рэлізу