
1 верасня блізу МКАД у раёне акругі кандыдата ў дэпутаты сябра Рады Руху “За Свабоду” Юрася Меляшкевіча Алесь Лагвінец як давераная асоба кандыдата арганізаваў пікет з бел-чырвона-белымі сцягамі, а таксама плакатам супраць пабудовы АЭС у Беларусі.


Нагадаем, пікет з бел-чырвона-белымі сцягамі ад Алеся Лагвінца падчас збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на эстакадзе над колавай дарогай атрымаўся вельмі эфектным і рэзанансным. Пасля гэтага рашэннем Мінгарвыканкама было забаронена праводзіць агітацыйныя пікеты на мастах і эстакадах.
нік