Дырэктар магілёўскай школы сарвала сустрэчу з выбаршчыкамі

Дырэктар магілёўскай школы № 21 Галіна Віктарава сарвала 30 жніўня сустрэчу прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай Цэнтральнай акрузе № 85 Алега Аксёнава з выбаршчыкамі.

1472621650_aks.jpg


«Мы прыйшлі на сустрэчу за дзесяць хвілін, але дырэктар школы адмовілася прапусціць у залу, маўляў, ніякіх сустрэч у яе ў раскладзе няма», — адзначыў каардынатар БХД.
Але ў акружной камісіі заявілі, што паведамлялі дырэктару школу пра сустрэчу і паказалі Алегу Аксёнаву копію ліста ў школу. «Так што сустрэча сарваная менавіта дырэктарам. Пры тым што на яе прыйшлі і прадстаўнікі АБСЕ», — падкрэсліў прамоўца.
Паводле bchd.info