Пуцін адправіў у адстаўку пасла Расіі ў Беларусі
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вызваліў ад пасады расійскага пасла ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава.
«Вызваліць Мезенцава Дзмітрыя Фёдаравіча ад абавязкаў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь», — гаворыцца ва ўказе расійскага кіраўніка.
Новым паслом Расіі ў Мінску стане Яўгеній Лук'янаў, сцвярджае «Коммерсантъ».
Расія ў трэці раз за апошнія тры гады мяняе пасла ў Мінску.
Міхаіл Бабіч стаў паслом у жніўні 2018 года і амаль адразу трапіў у няласку.
Дзмітрый Мезенцаў, які займаў гэтую пасаду пасля яго, як чакаецца, стане дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы. Рыгор Рапота, якому споўнілася 77 гадоў, сыдзе ў адстаўку ў найбліжэйшы час.
Паводле nn.by