Расійскі палітолаг Бялкоўскі: Пуцін хоча, каб Еўразвяз дамовіўся з ім аб сыходзе Лукашэнкі
Прэзідэнт РФ не жадае, каб апазіцыянерка Святлана Ціханоўская была нават пераходным прэзідэнтам Беларусі, мяркуе Бялкоўскі. Уладзімір Пуцін хоча іншага — каб па сітуацыі ў Беларусі Еўрапейскі Саюз вёў перамовы з ім.
«Крэмль не хоча, каб прэзідэнтам сталі прамыя прадстаўнікі Злучаных Штатаў Амерыкі, Польшчы і Літвы, — цытуе Бялкоўскага «Рэха Масквы». — Гэтага не хочацца. Прычым, натуральна, у асяроддзі Уладзіміра Пуціна ёсць людзі, якія нагнятаюць яго ўяўленні аб небяспецы такога сцэнару. Гэта значыць Пуцін не хоча Святлану Ціханоўскую прэзідэнтам, нават пераходным, а хоча, каб Еўразвяз, уключаючы Польшчу і Літву, дамовіўся з ім аб нейкім сумесным сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі».
Па словах палітолага, калі такія перамовы адбудуцца, Расія дасць Аляксандру Лукашэнку «адзіна правільны сігнал: 2021-ы павінен стаць для яго апошнім годам знаходжання ва ўладзе».
«Мабыць, Расіі давядзецца гарантаваць бяспеку Аляксандра Лукашэнкі пасля яго сыходу. Што, зрэшты, не азначае, што ён павінен асесці менавіта ў Расіі. Узбекістан і Куба для гэтага таксама цалкам сойдуць», — патлумачыў Бялкоўскі.
Ён лічыць, што пасля ўцёкаў у Расію былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ўцёкі туды яшчэ і Лукашэнкі — «неяк зусім нерамантычна».