Што змянілася за год акупацыі Крыма?

Год таму — 16 сакавіка — у Крыме прайшоў гэтак званы рэферэндум, па выніках якога паўвыспа разам з горадам Севастопаль былі далучаныя да Расіі. Заходнія краіны і афіцыйны Кіеў лічаць, што Крым анексаваны Расіяй незаконна.  



383977161_263x200.jpg

Як адзначае крымскі татарын Ленур Керымаў з Хельсінскага фонду правоў чалавека ў Варшаве, за год акупацыі на паўвыспе абвастрылася сітуацыя ў шмат якіх сферах:

Калі казаць пра сферу дэмакратыі і захавання правоў чалавека, то, канешне, сітуацыя вельмі цяжкая. Перадусім, па розных ацэнках, больш за 20 асоб проста зніклі ў Крыме. Трупы некаторых з іх пасля былі знойдзены са слядамі катаванняў, а пра астатніх увогуле нічога невядома.

Гэта людзі, якія пратэставалі ці ўвогуле не маюць дачынення ні да якіх пратэстаў, то бок з мэтай увесці атмасферу тэрору.

Расійскія ўлады Крыма змагаюцца з любымі праявамі супраціву, на паўвыспе забаронена ўкраінская сімволіка. Рэпрэсіі закранаюць незалежных журналістаў, грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў крымскіх татараў.

Беларускае Радыё Рацыя