Украіна агучыла агульную колькасць сепаратыстаў

На Данбасе ваююць больш за 43 тысячы тэрарыстаў — гэта расійскія групіроўкі войскаў разам з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі. У шэрагах самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік — больш за 8,5 тысяч расійскіх вайскоўцаў. 



fedichev_5_1170x779_960x540_263x200.jpg

Пра гэта ў эфіры „5 канала” заявіў намеснік кіраўніка штаба Антытэрарыстычнай аперацыі ў сектары С Валянцін Федычаў:

— Каля 780 танкаў, звыш 1030 баявых браніраваных машын, каля 500 артылерыйскіх сістэм, больш за 420 рэактыўных сістэм залпавага агню, 7 самаходных шматствольных агнямётаў „Бураціна”, амаль 130 сістэм супрацьпаветранай абароны.

Адзначым, што на сёння прыпадае гадавіна правядзення рэферэндуму па далучэнні Крыма да Расіі. Каб заблакаваць і раззброіць украінскіх вайскоўцаў у Крыме, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сакавіку 2014 года даручыў перакінуць на паўвыспу выведку, пяхоту і дэсант. Пра гэта  ён сам распавёў у дакументальным фільме „Крым. Шлях на радзіму”, які ў нядзелю паказала расійскае тэлебачанне.

Таксама Пуцін заявіў, што пасля змены ўлады ва Украіне, Расія была гатовая прывесці ў баявую гатовасць свае ядзерныя сілы.

Беларускае Радыё Рацыя